Адкрыццё сезона аматараў хакея аб'яднала на лёдзе каманды зборнай Мінскай вобласці і Прэзідэнта

14 октября 2017

 У Мінску адкрыццё сезона аматараў хакея аб'яднала на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" каманду зборнай Мінскай вобласці і каманду Прэзідэнта. Срэбны прызёр леташняга турніру супраць яго дзеючага і васьміразовага пераможца. Такім матчам з гучнай афішай стартавалі 11-я рэспубліканскія спаборніцтвы сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ужо па традыцыі каманды згуляюць адна з адной і вызначаць чацвёрку лепшых, якая разгорне барацьбу за медалі. Матчы пройдуць на лядовых арэнах у кожнай вобласці. Дарэчы, за 10 гадоў паядынкі галоўнага аматарскага хакейнага турніру Беларусі праходзілі на 20 пляцоўках. Гледачы сённяшняга матча сталі сведкамі 15 закінутых шайб, дзве з якіх на рахунку Кіраўніка дзяржавы. Сустрэча завяршылася з лікам 10:5 на карысць дзеючых чэмпіёнаў.

Наступны паядынак каманда Прэзідэнта правядзе 28 кастрычніка ў гасцях супраць хакеістаў Віцебскай вобласці.