Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела другое паражэнне на старце адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы - 2020. На выездзе каманда Ігара Крывушэнкі прайграла футбалістам з Паўночнай Ірландыі 1:2. У першым тайме каманды абмяняліся забітымі мячамі - на гол Эванса праз тры хвіліны дакладным ударам адказаў Стасевіч. Кропку ў матчы пад заслону сустрэчы паставіў Маджэніс.
Паралельна ў матчы ў Амстэрдаме галандцы саступілі немцам 2:3. Вырашальны гол на 90-й хвіліне сустрэчы забіў Шульц. Такім чынам пасля двух тураў у Паўночнай Ірландыі стапрацэнтны вынік. У актыве зборнай Беларусі 0 балаў і апошняе месца ў групе С.
Адборачны турнір чэмпіянату Еўропы - 2020. У актыве зборнай Беларусі - нуль балаў
25 марта 2019













