Адборачныя матчы да Еўра-2016 - на Барысаў-Арэне

9 июня 2014

Зборная Беларусі па футболе адборачныя матчы да Еўра-2016 будзе праводзіць на Барысаў-Арэне. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу расказаў галоўны трэнер каманды Георгій Кандрацьеў. 8-га верасня беларусы стартуюць у кваліфікацыі гасцявым паядынкам з Люксембургам, а ўжо 9-га кастрычніка першы хатні матч. Сапернік - Украіна.