Жаночая зборная Беларусі па баскетболе будзе змагацца сёння з камандай Вялікабрытаніі ў рамках заключнага этапу адбору на ЧЕ-2021. У групе F нашы з трыма баламі займаюць апошні радок, саперніцы - з пяццю ачкамі лідзіруюць. Аднак беларускі згулялі на матч менш. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Рыгі ў 14:25. На чэмпіянат Еўропы паедуць пераможцы груп, а таксама пяць лепшых каманд сярод тых, хто заняў другія месцы.













