Асвятляць фінал Кубка Федэрацыі будуць больш за 120 журналістаў

10 ноября 2017

Трансляцыі з Мінска ўбачаць тэлегледачы 157 краін. У сацыяльных сетках працягваецца народны флэшмоб у падтрымку нашай зборнай. Пад хештэгамі #победавкаждом і #перамогаўкожным карыстальнікі размяшчаюць свае гісторыі перамог і жадаюць дзяўчатам поспеху. Студэнты, блогеры, тэлевядучыя, артысты - дзясяткі аповедаў, як удалося пераадолець цяжкасці і праверыць сябе на трываласць. Вы таксама можаце далучыцца да флэшмобу, запосціўшы відэа або фота з аповедам аб сваёй перамозе ў спорце або ў жыцці. Галоўнае - трэба дадаць хештэг #победавкаждом і #перамогаўкожным". Натхнім нашых тэнісістак разам. Пажадаем ім перамогі!