Аргкамітэт зімовых Гульняў 2018 года прадэманстраваў алімпійскі факел

9 февраля 2017

Аргкамітэт зімовых Гульняў 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане прадэманстраваў алімпійскі факел. Прэзентацыя адбылася роўна за год да старту спаборніцтваў. Факел выкананы ў белым колеры, які павінен выклікаць асацыяцыі са знакамітым белым фарфорам, што вырабляюць у краіне. Ён сканструяваны так, каб полымя гарэла пры любым надвор’і. Пяць пялёсткаў прылады сімвалізуюць аб'яднанне пяці кантынентаў планеты. Даўжыня факела - 700 міліметраў, што сімвалізуе вышыню Пхёнчхана (700 метраў) над узроўнем мора. Дызайн распрацаваны паўднёвакарэйскім мастаком Кім Ен Се, вытворчасцю займалася тая ж кампанія, якая працавала над факелам для летніх Гульняў 1988 у Сеуле.