Свае працы прапанавалі 2 фірмы, якія канкурыруюць паміж сабой за выгадны кантракт. Улады краіны абяцалі вызначыцца ўжо ў гэтым месяцы. Прэзідэнт спарткамітэта Японіі Кадзумі Дайто заявіў, што перавага будзе аддадзена шматфункцыянальнасці, таксама важная даступнасць для інвалідаў, пажылых людзей і дзяцей. Дарэчы, аргкамітэт Гульняў плануе патраціць на стадыён больш як 1 мільярд долараў.
Аргкамітэт Алімпіяды 2020 апублікаваў праекты рэканструкцыі Алімпійскага стадыёна
14 декабря 2015