Зборная Беларусі па тэнісе прыехала ў Маскву для ўдзелу ў Кубку Дэвіса

12 сентября 2018

Сёння на Малой арэне стадыёна "Лужнікі" прайшлі першыя трэніроўкі. За нашу каманду выступяць Ілья Івашка, Ягор Герасімаў, Андрэй Васілеўскі і самы юны ўдзельнік зборнай - Аляксандр Згіроўскі. Яму ўсяго 17 гадоў, і гэта яго дэбют у Кубку Дэвіса. Сур'ёзны козыр каманды Беларусі - гэта ўдзел у турніры самага тытулаванага і дасведчанага спартсмена зборнай Максіма Мірнага. 

Заўтра адбудзецца афіцыйная жараб'ёўка, якая вызначыць гульцоў адзіночных і парных матчаў. Сустрэча Расія - Беларусь пройдзе з 14 па 15 верасня ў Маскве на стадыёне "Лужнікі".