Апублікавана новая версія рэйтынгу ФІФА

18 сентября 2014
Зборная Беларусі па футболе апусцілася на адну пазіцыю, зараз у нашай каманды 89-ы радок. За мінулы месяц каманда Георгія Кандрацьева правяла два матчы. У таварыскім паядынку разграміла Таджыкістан, 6:1. На старце еўраадбору згуляла ўнічыю 1-1 з Люксембургам. Узначальвае рэйтынг Германія, другая Аргенціна, Калумбія, зрушыўшы Нідэрланды, узнялася на трэці радок.