Вызначыцца пераможца хакейнага турніру Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

8 ноября 2014

Беларусь або Расія… Сёння вызначыцца пераможца Міжнароднага хакейнага турніру Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На малой пляцоўцы Чыжоўка-Арэны спаборнічаюць чатыры юніёрскія зборныя - Беларусь, Расія, Латвія і Славакія. Апошнія дзве каманды шанцы на першае месца ўжо страцілі. Нашы хакеісты напярэдадні адолелі латышоў - 4:3, а Расія разграміла Славакію - 8:1.


Такім чынам, галоўны матч турніру - Беларусь-Расія пачнецца ў 16:15. Праход на трыбуны малой пляцоўкі Чыжоўка-Арэны свабодны.