Вызначыўся апошні ўдзельнік 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

28 июля 2014

Ім стаў Віцебск першай лігі, які абгуляў сталічнага Партызана з трэцяга беларускага дывізіёна. У першым тайме каманды галоў не забілі. А ў другім госці вызначыліся тройчы, на што Партызан здолеў адказаць толькі дакладным ударам з пенальці. 3:1, Віцебск працягвае барацьбу за трафей.