Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

7 декабря 2017

У заключным матчы групавога этапу "Ліверпуль" нанёс разгромнае паражэнне "Спартаку" 7:0 і фінішаваў першым у групе Е.

"Марыбор" у Славеніі разышоўся нічыёй з "Севільяй" 1:1. Андалузцы ўсё роўна другія, трэці радок і месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы ў "Спартака".

Першае паражэнне на групавым этапе церпіць "Манчэстэр Сіці". "Гараджане" саступілі 1:2 данецкаму "Шахцёру", які ў выніку стаў другім, "Сіці" - у лідарах квартэта F.

"Напалі", нягледзячы на паражэнне 1:2 ад "Феенорда", фінішуе трэцім.

Першы клуб чацвёркі G - "Бешыкташ" - на выездзе абгульвае "Лейпцыг" 2:1, немцы згуляюць у Лізе Еўропы.

Другое месца ў "Порту", які разграміў 5:2 "Манака".

У групе Н роўных няма "Тотэнхэму". У 6-м туры "шпоры" громяць 3:0 АПОЭЛ.

Дзеючы пераможца турніру - "Рэал" - бярэ верх над дортмундскай "Барусіяй" 3:2 і застаецца другім, немцы - трэція.