Вызначыліся пераможцы і прызёры "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе дывізіёна Б

3 апреля 2021
Кадры з "Чыжоўка-Арэны". Тут гуляюць юныя хакеісты. Каманда "Алмаз" з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці выйграла "Залатую шайбу" ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне Б. У ёй гуляюць хлопцы з тых рэгіёнаў, дзе няма крытых лядовых арэн. Серабро ў "Альянса" з Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, а бронза ў каманды "Дзвіна" Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Нагадаем, дзіцячы хакейны турнір на прызы Прэзідэнта Беларусі з багатай гісторыяй аб'яднаў усіх хлопцаў, якія мараць стаць профі хакея, але пакуль не займаюцца ў спартыўных школах. А "Залатая шайба" можа дапамагчы ім на шляху да мары.