Алімпійскі агонь запаляць сёння ў Грэцыі

12 Сакавіка 2020
Цырымонія запальвання алімпійскага агню Гульняў 2020 года ў Токіа адбудзецца сёння ў Старажытнай Алімпіі на грэчаскім паўвостраве Пелапанес на алтары храма Геры. Агонь успыхне ад сонечных промняў з дапамогай парабалічнага люстэрка. На цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнт Грэцыі, кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах і іншыя афіцыйныя асобы. Для публікі мерапрыемства будзе зачынена з мэтай прадухілення распаўсюджання каранавіруса.