Алімпійскі агонь прабудзе ў прэфектуры Фукусіма месяц

1 апреля 2020
Агонь Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія перанесены на ліпень 2021 года, перададзены ўраду прэфектуры Фукусіма падчас невялікай цырымоніі. Полымя будзе выстаўлена тут на працягу месяца, а затым, хутчэй за ўсё, будзе перанесена ў Токіа, дзе застанецца да аднаўлення старту эстафеты факела. Фукусіма была выбрана ў якасці адпраўнога пункта  эстафеты  як  сімвал аднаўлення пасля землетрасення 2011 года і цунамі, што разбурылі рэгіён. Нагадаем, адкрыццё Алімпіяды ў 2021 годзе прызначана на 23  ліпеня. Закрыццё - на 8 жніўня.