Алімпійскі марафон можа быць перанесены ў Сапара

17 октября 2019
Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў аб намерах перанесці спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе і марафону з Токіа, у якім будуць праходзіць Алімпійскія гульні - 2020 у іншы японскі горад - Сапара. Справа ў тым, што падчас Гульняў у сталіцы Японіі чакаецца анамальная спякота, а менавіта гэтыя дзве дысцыпліны самыя знясільваючыя ў лёгкай атлетыцы. Яшчэ адным штуршком  да разгляду пераносу сталі невыносныя  ўмовы надвор’я падчас марафона і хадзьбы  на чэмпіянаце свету ў Досе. А тэмпературныя паказчыкі ў гэтых двух гарадоў падобныя. Сапара - сталіца правінцыі Хакайда - гэта самая паўночная прэфектура Японіі. Падчас Алімпіяды тэмпература тут будзе на 5-6 градусаў Цэльсія ніжэй, чым у Токіа.