Алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч прыляцеў у Беларусь

3 августа 2021
Першы беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Токіа трыумфальна вярнуўся на радзіму.  Сёння раніцай у Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі зборную Беларусі па скачках на батуце, якая ўмацавала лідарскія пазіцыі на планеце і падарыла свету яшчэ аднаго алімпійскага чэмпіёна. Іван Літвіновіч  узяў галоўную ўзнагароду спаборніцтваў у Токіа і адкрыў медальную скарбонку Беларусі. 

Сам  малады атлет  свой высокі статус пакуль не ўсвядоміў, але бязмерна шчаслівы, што  парадаваў і сваіх блізкіх, і ўсю краіну, якая за яго перажывала і хвалявалася. Кадры, дзе эмоцыі б'юць праз край.

Расказвае Андрэй Казлоў (відэа).