Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір у "Галоўным эфіры"

30 декабря 2018

Чатырохразовы тата! У сям'і алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра сёлета адбылося радаснае папаўненне. Аб нараджэнні яшчэ адной дачкі алімпійскі чэмпіён даведаўся падчас трэніровачнага збору ў Фінляндыі. Так што любаваўся Антон сваёй малой пакуль толькі з дапамогай відэасувязі. Зараз у сям'і 34-гадовага спартсмена старэйшы сын Платон, яму шэсць гадоў, і тры дачкі - чатырохгадовая Вера, двухгадовая Мар'яна і нованароджаная Таісія. Такая падзея, безумоўна, яшчэ больш матывуе нашага лыжнага акрабата. Тым больш, што пасля скандальнага судзейства на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане Антон прыняў рашэнне не сыходзіць з фрыстайла. Так што чэмпіён Алімпіяды, бронзавы прызёр чэмпіянату свету і 13-разовы пераможца этапаў Кубка свету, верым, і яшчэ павялічыць колькасць заваяваных медалёў. Антон Кушнір на прамой сувязі з нашай студыяй (відэа).