Алімпійскія разлікі на Сочы: перспектывы беларускіх спартсменаў

22 января 2014

Да галоўных стартаў чатырохгоддзя застаецца ледзь больш за два тыдні, самы час зверыць пазіцыі і падвесці своеасаблівую рысу: з чым едзем у Сочы і якія задачы трэба выканаць. Як было заяўлена сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, медальную планку перад нашымі спартсменамі не ставяць, але алімпійскія надзеі ўскладаюць. Паміж тым, свае прагнозы робяць і міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы: Беларусь можа разлічваць у Сочы на 5 узнагарод: 4 медаля ў біятлоне і адзін ў фрыстайле. Як бы там ні было, і гэтая думка сёння таксама прагучала, падрыхтоўка да Алімпіяды ў Сочы ні ў аднаго трэнера і ні ў аднаго спартсмена не пакінула пытанняў.


Максім Рыжанкоў, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму: З боку дзяржавы было зроблена ўсё для падрыхтоўкі нацыянальнай каманды. Усё неабходнае: медыцынскае, фармакалагічнае забеспячэнне, абследаванне за мяжой, вылучэнне сродкаў на дарагія зборы за мяжой, экіпіроўку, харчаванне ўзмоцненае - усё было вырашана. Ні адна федэрацыя, ні адзін галоўны трэнер не заявіў, што нешта не было зроблена.


Сёння журналістам паказалі форму, у якой каманда адправіцца ў Сочы. Яна распрацаваная адной з літоўскіх фірм, а вырабленая намаганнямі літоўцаў і беларусаў. З чым і ў чым беларускія атлеты будуць пакараць сочынскі Алімп - вялікі рэпартаж сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.