Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане афіцыйна закрытыя

25 февраля 2018

Сёння свет развітваўся з галоўным зімовым стартам чатырохгоддзя. Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане афіцыйна закрытыя! 92 краіны, каля трох тысяч ўдзельнікаў, 17 дзён напружанай барацьбы, 15 спартыўных дысцыплін і рэкордныя 102 камплекты медалёў. 23-я белая Алімпіяда падарыла балельшчыкам нямала відовішчных шоу. Урачыстая цырымонія закрыцця Гульняў прайшла на шматтысячным стадыёне "Канвонда". І гэта быў той момант, калі спартсмены перасталі спаборнічаць адзін з адным. Гэта быў флешмоб, дыскатэка пад знакам адзінства. Арганізатары ў цырымоніі зноў зрабілі акцэнт на сімвалізме і высокіх тэхналогіях, а таксама аддалі пляцоўку вядомым карэйскім музыкантам. Па традыцыі алімпійцы ўсіх краін-удзельніц з'явіліся перад сваімі прыхільнікамі ўжывую, урачыста прайшліся па стадыёне. Флаг Беларусі пранесла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Напрыканцы дзеяння адбылася перадача алімпійскага флага. Мэр Пхёнчхана Лі Сок Рэ перадаў алімпійскі флаг прэзідэнту МАК Томасу Баху, які ўручыў палотнішча мэру Пекіна Чэнь Цзініну. У сталіцы Кітая пройдзе зімовая Алімпіяда - 2022.