Да зімовай Алімпіяды застаецца ўжо 16 дзён. Галоўнымі фаварытамі сярод фрыстайлістаў з'яўляюцца нашы спартсмены. Яны прывозяць медалі з кожнай зімовай Алімпіяды, пачынаючы з Гульняў у Нагана. І вось у Пхёнчхан едуць адразу два алімпійскія чэмпіёны з Беларусі. На Алімпіяду ў Паўднёвую Карэю наша зборная адправіцца няпоўным саставам. Па выніках Кубка свету беларусы не далічыліся адной ліцэнзіі, на якую разлічвалі. Тым не менш, у нас 6 ліцэнзій, а значыць, 6 шанцаў на алімпійскую перамогу.
Першы чэмпіянат свету прайшоў толькі ў 1986 годзе. У алімпійскую праграму від спорту трапіў праз два гады, гэта здарылася ў Калгары. Медалі тады не разгульваліся. Лыжная акрабатыка была відам спорту паказальным, але перспектыўным. У Савецкім Саюзе прынялі рашэнне стварыць не проста каманду, а адразу зборную СССР.
Нагана і Турын. Дзмітрый Дашчынскі. Бронза і серабро.
Солт-Лейк-Сіці. Аляксей Грышын. Бронза і золата.
Сочы. Ала Цупер і Антон Кушнір. Золата
Параметры схілу для лыжнай акрабатыкі адзіныя. Прапісаныя Міжнароднай федэрацыяй фрыстайла. Даўжыня разгону складае 70 метраў пры шырыні ў 14 метраў і крутасці 25 градусаў. Фрыстайліст можа развіваць хуткасць да 70 кіламетраў за гадзіну. Далей ідзе 21-метровая зона транзіту. Трампліны - іх вышыня ад 2 да 4 метраў, а кут нахілу ад 50 да 70- градусаў.
А зараз уявіце. Падчас скачка фрыстайліст можа апынуцца за 12 метраў над зямлёй. Гэта ўсё роўна, што саскочыць з вышыні 5-павярховага дома.
Аснова лыжнай акрабатыкі не гарналыжная, а батутная падрыхтоўка.
Пераносны батут для фрыстайлістаў падчас трэніровак на час размяшчаюць на веладроме. Гавораць, вышыня столяў прыдатная. Спецыяльная праграма, устаноўленая ў планшэце Мікалая Іванавіча, дазваляе ўбачыць усе недахопы ў выкананні скачка.
Адпрацаваўшы на лыжні, лыжныя акрабаты пераносяць скачок на ваду.
Формула правядзення алімпійскіх спаборніцтваў такая. У кваліфікацыі ў спартсменаў ёсць дзве спробы. Пасля першай шасцёрка лепшых адразу праходзіць далей. У астатніх ёсць яшчэ адзін шанц, па выніках якога ў першы фінал адбіраецца яшчэ 6 наймацнейшых. Там усё пачынаецца спачатку, але зараз спроба адна, вынік кваліфікацыі не ўлічваецца. У другі фінал адбіраюцца 9, у суперфінал - толькі 6. Вось яны і разгульваюць алімпійскія медалі.
На Алімпіядзе ў Сочы ў галоўным фінале Антон Кушнір рызыкнуў і выйграў. Ён выканаў самы складаны скачок - патройнае сальта з пяццю піруэтамі, прычым у самай нязручнай варыяцыі - два вінты - вінт - два вінты.
Але атрымаць дазвол на скачок можна не заўсёды. Усё залежыць ад умоў надвор’я. Нельга скакаць пры моцным ветры (гэта больш як 5-7 метраў за секунду) і моцным марозе. Ідэальныя ўмовы для скачка - нулявы вецер і тэмпература пад мінус 5.
У Пхёнчхан адправяцца шэсць беларускіх лыжных акрабатаў. Абодва алімпійскія чэмпіёны - Антон Кушнір і Ала Цупер, Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманоўская - яна ўзяла сярэбраны медаль у Маскве.
Жаночая кваліфікацыя ў лыжнай акрабатыцы пройдзе ў чацвер 15 лютага, мужчынская - у суботу 17-га. Фіналы ў пятніцу і нядзелю адпаведна.













