Алімпіяду ў Пхенчхане ў поўным аб'ёме будуць трансліраваць каналы Белтэлерадыёкампаніі

31 октября 2017

Беларускі алімпійскі чэмпіён на Гульнях у Пхенчхане атрымае ад дзяржавы прэмію 150 тысяч долараў. Сёння аб'яўлены памер прызавых за поспехі на галоўных Гульнях чатырохгоддзя. За срэбра нашым спартсменам будуць выплачаныя 75 тысяч долараў, за бронзу - 50.

Алімпіяду ў поўным аб'ёме будуць трансліраваць каналы Белтэлерадыёкампаніі. Нагадаем, чатыры гды таму ў Сочы наша краіна заваявала шэсць узнагарод.