Алімпіяда ў Токіа: адмены не будзе

23 марта 2020
Міжнародны алімпійскі камітэт прыме канчатковае рашэнне аб тэрмінах правядзення Алімпіяды ў Токіа на працягу найбліжэйшых чатырох тыдняў. Як заявіў кіраўнік МАК Томас Бах, аб адмене размова не ідзе. Калі Гульні немагчыма будзе правесці ў поўным фармаце, іх перанясуць. Тым часам ад удзелу ў Алімпіядзе ўжо адмовілася Канада, а Аўстралія заявіла, што не паспее сабраць каманду да ліпеня. Нагадаем, гульні ў Токіа павінны прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня. У іх, як чакаецца, прымуць удзел каля 11 тысяч спартсменаў.