Алімпіяда ў Токіа - Максім Недасекаў 1 жніўня будзе змагацца за медаль

30 июля 2021
Беларускія спартсмены працягваюць упартую барацьбу за медалі ў Токіа. Сёння стартаваў турнір лёгкаатлетаў. Тут у нас асаблівыя надзеі. І яны ўжо пачалі спраўджвацца. Штурхальніца ядра Алена Дубіцкая ўпэўнена прайшла кваліфікацыю і выйшла ў фінал спаборніцтваў. Сёння хваляваліся і за Максіма Недасекава. Наш скакун таксама ў фінале, які адбудзецца ў нядзелю.  

Былі ў нас і два шанцы заваяваць медаль, але поспех пакуль не прыйшоў. Баксёр Уладзіслаў Смяглікаў і дзюдаістка Марына Слуцкая змагаліся да апошняга, але, на жаль, выбылі з-за атрыманых траўм.

А вось мясцовым жыхарам зусім не да Алімпіяды. Яны ўсё больш турбуюцца з-за  ўзрослага ўзроўню інфікавання каранавірусам. Напярэдадні быў пастаўлены новы антырэкорд хворых за суткі. 

Але нягледзячы на гэта Алімпіяда працягваецца. З падрабязнасцямі з Токіа ў Мікалай Стула (відэа).