Чарговую хвалю каранавіруса перажывае зараз Японія. Жыхары краіны пачалі збор подпісаў аб адмене Алімпійскіх гульняў. Паводле апытання, больш за 80 % насельніцтва выступаюць за адмену або чарговы перанос спаборніцтваў. Падтрымліваюць гэтае рашэнне і дзве палітычныя партыі Японіі. І толькі 14 % жыхароў краіны па-ранейшаму чакаюць галоўную спартыўную падзею.
Зрэшты, Міжнародны алімпійскі камітэт застаецца абыякавым, аргкамітэт працягвае тэсціраваць спартыўныя аб'екты ў Токіа, гатовыя змагацца за медалі і самі спартсмены.
"Алімпіяда забівае беднякоў!" - надпісы на плакатах пратэстоўцаў, яны прыйшлі да нацыянальнага стадыёна ў Токіа ў дзень яго тэсціравання. Менавіта на гэтай арэне праз 9 c паловай тыдняў павінна прайсці ўрачыстая цырымонія адкрыцця Гульняў. Сабралася ля сцен стадыёна каля 100 чалавек (відэа).













