Алімпіяда перасягнула свой экватар

14 августа 2016

Сёння апошні камплект медалёў разыграюць стралкі. Разам з астатнімі за ўзнагароды ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох становішчаў пазмагаюцца і два беларусы - Ілья Чаргейка і Юрый Шчарбацэвіч. Матч 1/8 фіналу турніру па боксе правядзе Дзмітрый Асанаў. Вольга Мазуронак, Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова выступяць у марафоне, а Андрэй Чурыла і Дзмітрый Набокаў пазмагаюцца за выхад у фінал у трайным скачку. Пачнецца сёння Алімпіяда для нашых грэка-рымскіх спартсменаў. А канкрэтна - Саслана Даурава. Таксама стартуюць спаборніцтвы ў сінхраністак.