Алімпіяда. Вынікі другога дня

8 августа 2016

Парадавала напярэдадні Вікторыя Паўловіч, прабіўшыся ў трэці раўнд тэніснага турніру.

Там яе чакае дзясятая ракетка свету Чэн І-Чын з Тайваня. А вось яе калега Аляксандра Прывалава выбыла ў другім крузе. Алёна Амялюсік у групавой гонцы, праехаўшы амаль 137 кіламетраў, змагалася годна, але да фінішу прыйшла 13-ай. Не задаўся пачатак Алімпіяды ў Вікторыі Чайкі, якая не змагла выйсці ў фінал стральбы з пнеўматычнага пісталета з 10 метраў і заняла выніковае 16 месца. Пасля першага раўнда пакідаюць Алімпіяду дзюдаісты Дар'я Скрыпнік і Дзмітрый Шэршань. У спаборніцтвах баксёраў у катэгорыі да 81 кілаграма Міхаіл Далгалевец перамог італьянца Валянціна Манфрэдонія і прайшоў у адну восьмую. Павел Кастрамін у вазе да 69 кілаграмаў свой бой прайграў і адпраўляецца дахаты.