Алімпіяда. Дзень 7-ы. Чым увянчалася мужчынская біятлонная гонка?

13 февраля 2014

У сёмы дзень Алімпійскіх гульняў павышаная ўвага беларусаў была прыкаваная зноў да лыжна-біятлоннага комплексу Лаура. Літаральна паўгадзіны таму ў біятланістаў завяршылася мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў. Надзеі былі звязаныя са срэбным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў гэтым жа відзе праграмы Сяргеем Новікавым. Паўтарыць поспех Сяргей мог толькі ў выпадку дакладнай стральбы - чаго, на жаль, сёння яму не атрымалася дабіцца: два промахі і толькі 54 месца. Чэмпіёнам стаў француз Мартэн Фуркад. Заўтра ў гэтай жа гонцы хварэем за Дар'ю Домрачаву, добрыя шанцы на медаль і ў лепшага снайпера на планеце сярод жанчын-біятланістак Надзеі Скардзіны. Усе апошнія навіны з лагера беларускай зборнай глядзіце сёння ў Панараме.