Алімпіяда - 2020. Чацвёрты спаборніцкі дзень. Сёння разгуляюць 21 камплект узнагарод

26 июля 2021
Сёння ў Токіа ў чацвёрты дзень спаборніцтваў разгуляюць 21 камплект узнагарод. Нашы медальныя спадзяванні былі звязаны з выступленнем плыўцоў. На жаль, яны не змаглі адкрыць лік узнагародам. Раніцай Анастасія Шкурдай выступіла ў фінале ў сваёй кароннай дысцыпліне - стометроўцы батэрфляем, фінішавала 8-й. Ледзь пазней у басейне з'явіўся лідар мужчынскай зборнай - Ілья Шымановіч.  У вырашальным заплыве на 100 метраў брасам ён таксама заняў 8-ю пазіцыю.

А зараз хварэем за Ягора Герасімава - у 1/16 фіналу тэніснага турніру ён сустракаецца з 31-й ракеткай свету - італьянцам Фабіа Фаньіні.  Прыблізна а 8-й гадзіне па беларускім часе на цэнтральным корце з'явіцца наша Арына Сабаленка. Ёй будзе супрацьстаяць Дона Векіч з Харватыі. А ў 11 гадзін у турніры баксёраў стартуе дэбютант Віталь Бандарэнка. Жадаем усім спартсменам поспеху!