Вольга Мазуронак: Стаўце перад сабой мэты і чаго б гэта ні каштавала дабівайцеся іх

19 августа 2018

А зараз уся ўвага яшчэ аднаму герою тыдня - чалавеку, які прымусіў гаварыць пра сябе і пра нашу краіну, без перабольшання, увесь свет. Вольга Мазуронак у мінулую нядзелю здзейсніла спартыўны подзвіг, заваяваўшы золата чэмпіянату Еўропы ў марафоне.

Так, але як заваяваўшы! На 10-ым кіламетры дыстанцыі ў нашай Вольгі адкрыўся насавы крывацёк, але беларуска не сышла з дыстанцыі, працягнула рухацца да запаветнай мэты, і за свой характар, волю да перамогі была ўзнагароджана.

Вядучыя спартыўныя таблоіды Еўропы пісалі аб тым забегу, але сама Вольга вельмі сціпла заяўляе: "Я сама сабе даказала, што галоўнае - ісці да канца і поспех цябе знойдзе!".

Наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі сустракаў Вольгу ў Нацыянальным аэрапорце адразу пасля вяртання з Берліна і не толькі! Стас нават паўдзельнічаў у трэніроўцы з чэмпіёнкай. Эксклюзіўны матэрыял глядзіце прама зараз!

Стрымліваць эмоцыі, гледзячы на Вольгу Мазуронак у марафоне, было немагчыма, нават каментатар таго забегу ў Берліне - Дзмітрый Герчыкаў - з цяжкасцю падбіраў словы, бо кроў не спынялася на працягу 7 кіламетраў, аднак, перажыўшы разам з ёй гэты марафон, на фінішы Дзмітрый Герчыкаў даў волю пачуццям.

А гэта ўжо позні вечар панядзелка - Вольгу Мазуронак у кампаніі партнёрак па зборнай, а дзяўчаты тытанічнымі намаганнямі выйгралі да таго ж яшчэ і каманднае золата ў марафоне, сустракае намеснік міністра спорту Аляксандр Баравуля. Вользе зачытваюць асабістае віншаванне ад Прэзідэнта Беларусі. Усміхнуўшыся, свой вынік на чэмпіянаце Еўропы дзяўчына сціпла пракаменціруе.

Адказаўшы на ўсе пытанні журналістаў, Вольга дае сабе дзень адпачынку і зноў вяртаецца да трэніровак, разам з камандай Dream team дзяўчына рыхтуецца да Мінскага паўмарафону.

Вольга з'яўляецца двухразовым пераможцам паўмарафону ў Мінску, рэкардсменкай трасы. Таму пасля чэмпіянату Еўропы ніякіх паўз - бо ўсяго 21 дзень застаўся да паўмарафону, дарэчы, спонсары забегу ў выпадку перамогі Вольгі Мазуронак да прызавых за трыумф дабавяць яшчэ 5 тысяч долараў - прыемны бонус, таму пасля трэніроўкі абавязковая замешка.

А зараз трохі эксклюзіву для "Галоўнага эфіру" (відэа).