Вольга Гаварцова завяршыла выступленне ў Мантэрэі

6 марта 2020
Вольга Гаварцова следам за Вікторыяй Азаранкай прайграе ў мексіканскім Мантэрэі. У другім крузе спаборніцтваў з прызавым фондам 250 тысяч долараў беларуска саступіла прадстаўніцы Украіны Эліне Світолінай 3:6, 4:6. У чвэрцьфінале сёмая ракетка свету згуляе з канадкай Лейлай Эні Фернандэз.