Вольга Гаварцова выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру ў Лексінгтане
10 августа 2020
Вольга Гаварцова выйшла ў фінал кваліфікацыі тэніснага турніру ў амерыканскім Лексінгтане. Прызавы фонд спаборніцтваў больш за 200 тысяч долараў. У паўфінале беларуска перамагла Кэці Валынец 3:6, 6:1, 6:2. Сёння за права згуляць у асноўнай сетцы Вольга паспрачаецца з прадстаўніцай ЗША Франчэскай Дзі Ларэнца. Сустрэча пачнецца а 17-й гадзіне.













