Вольга Гаварцова выйграла стартавы матч групавога раўнда Кубка Федэрацый

4 февраля 2015

Паядынак 1 групы Еўра-Афрыканскай зоны Беларусь - Грузія прымае Будапешт. 156 ракетка свету, якой з'яўляецца Гаварцова, была больш пераканаўчай за Кацярыну Гаргодзэ (323 нумар рэйтынгу), 6:1, 6:3. Лідар зборнай, Вікторыя Азаранка, свой матч прапусціць з-за страты багажу.