Вольга Гаварцова ўслед за Вікторыяй Азаранкай прабілася ў 3-і круг Уімблдона

2 июля 2015

Вольга Гаварцова ўслед за Вікторыяй Азаранкай прабілася ў 3-і круг турніру серыі Вялікага шлема  - Уімблдон. У сустрэчы, дзе фаварыткай лічылася францужанка Алізе Карнэ, беларуска святкавала перамогу ў 3 сэтах - 7:6, 2:6, 6:1. У наступным раўндзе Гаварцова згуляе з Магдаленай Рыбарыкавай са Славакіі.