Вольга Гаварцова сёння сустракаецца з французскай тэнісісткай Алізе Карне

2 июля 2015

Вольга Гаварцова сёння ў другім крузе тэніснага турніру серыі Вялікага шлема Уімблдон сустракаецца з французскай тэнісісткай Алізе Карне. Адзначым, Гаварцова займае 122-ы радок рэйтынгу ВТА, у францужанкі 27-я пазіцыя. Нагадаем, раней Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд турніру, а дэбютантка Уімблдона Аляксандра Сасновіч завяршыла сваё выступленне. Прамыя трансляцыі з кортаў вядзе тэлеканал "Беларусь 5".