Вольга Гаварцова сёння правядзе матч за выхад у паўфінал турніру серыі WTA ў Стэнфардзе

26 июля 2013

Саперніцай беларускі па чвэрцьфінале выступіць румынка Сарана Кірсця - 32-і нумар сусветнага рэйтынгу, у Гаварцовай - 83-я пазіцыя. Таксама найбліжэйшай ноччу Вольга паспрабуе выйсці ў паўфінал у парным разрадзе ў дуэце з расіянкай Алай Кудраўцавай.