Вольга Гаварцова прайграла на старце тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

11 марта 2016

Беларуска не справілася з 44-й ракеткай свету расіянкай Маргарытай Гаспаран 1-6, 3-6. Імя сваёй саперніцы па другім крузе даведалася Вікторыя Азаранка. У суботу яна згуляе супраць 87-га нумара рэйтынгу Зарыны Дыяс. Максім Мірны ў Індыян-Уэлсе выступае ў пары з Грыгарам Дзімітравым. У першым матчы беларуска-балгарскі дуэт сустрэнецца з сёмымі сеянымі французамі П'ерам-Юге Эрберам і Нікаласам Маху.