Вольга Гаварцова прабілася ў другі круг на турніры ў ЗША

13 февраля 2020
Прызавы фонд спаборніцтваў 100 тысяч долараў, беларуска на старце выбіла з барацьбы гаспадыню кортаў - Грэйс Мін, перамогшы ў двух сэтах з аднолькавым лікам - 6:4. Сёння вечарам Гаварцова паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал, саперніца - аўстралійка Астра Шарма.