Рэванш ёсць. Вольга Гаварцова перайграла канадку Франсуазу Абанду ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Гранбі і выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду. Сустрэча завяршылася з лікам 6-0, 6-1. Наступная саперніца беларускі - амерыканка Мелані Оўдзін. У пары з тэнісісткай з Ізраіля Юліяй Глушко Гаварцова ў фінале сустрэнецца з першым нумарам пасеву бельгійкай Ан-Сафі Местах і прадстаўніцай ЗША Джеймі Лёб.













