Алег Юрэня сёння будзе змагацца за медаль чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

9 июня 2018

Беларус Алег Юрэня сёння будзе змагацца за медаль чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. У гэтыя дні форум прымае сербскі Бялград. На дыстанцыі тысяча метраў на байдарцы Юрэня быў лепшым у сваім паўфінальным заездзе. Астатнія прадстаўнікі Беларусі сёння паспрабуюць выйсці ў фіналы ў сваіх відах. На кантынентальным форуме разыгрываюцца ліцэнзіі на Еўрапейскія гульні - 2019, якія прыме Мінск. Прамая трансляцыя спаборніцтваў пачнецца ў 10:55 на "Беларусь 5", а ўжо ў 11:16 запланаваны фінал з удзелам Алега Юрэні.