Алег Рабцаў і Уладзіслаў Ганчароў выйгралі золата этапу Кубка свету ў сінхронных скачках на батуце

27 июня 2021

Беларусы зноў па-за канкурэнцыяй. Алег Рабцаў і Уладзіслаў Ганчароў выйгралі золата этапу Кубка свету па сінхронных скачках на батуце. Нагадаем, у пачатку чэрвеня гэты ж дуэт выйграў спаборніцтвы на аналагічным старце ў Брэшыі. Серабро дасталася расіянам, бронза - італьянцам. У гэтыя хвіліны працягваюцца індывідуальныя спаборніцтвы. Этап Кубка свету ў Партугаліі - апошні буйны старт перад Алімпіядай у Токіа. Нагадаем, Беларусь у гэтым відзе спорту на Гульнях прадставяць Уладзіслаў Ганчароў і Іван Літвіновіч.