Алег Дулуб падпісаў кантракт з БАТЭ па схеме "1+1"

8 января 2018

На руках было пяць выгадных з фінансавага пункта погляду прапаноў, але ўсё ж выбраў БАТЭ. Новы галоўны трэнер барысаўчан Алег Дулуб падпісаў кантракт з самым паспяховым футбольным клубам краіны па схеме "1+1".

Нагадаем, папярэднім месцам працы спецыяліста быў адэскі "Чарнаморац". На пасадзе галоўнага трэнера Алег Дулуб змяніў Аляксандра Ермаковіча, які працаваў у стане жоўта-сініх на працягу 20-ці гадоў. Адзначым, Алег Дулуб таксама ўзначальваў мінскі клуб "Крумкачы" і вывеў яго ў Вышэйшую лігу. Пасля расстання з "Крумкачамі" трэніраваў украінскія "Карпаты" з Львова.

На першай афіцыйнай прэс-канферэнцыі коўч адзначыў, што мае намер узмацніць абарончую лінію каманды. А найбліжэйшыя задачы Алега Дулуба, акрамя азнаямлення са складам, - разабрацца ў клубнай структуры і ў працы школы. Грамадскасць жа цікавіцца, як Дулуб спрацуецца з нязменным босам БАТЭ Анатолем Капскім?

Каманда выйдзе з водпуску 15 студзеня. Тры дні клуб патраціць на медагляды, а затым пачнецца падрыхтоўка да сезона. Дулуб выказаў меркаванне, што кожны паядынак у будучым чэмпіянаце краіны будзе прынцыповым.