Каля 130 тысяч білетаў ужо прададзена на II Еўрапейскія гульні

4 июня 2019
У залежнасці ад віду спорту ад 10 да 15 % пакупнікоў - іншаземцы. Прычым, квіткі набываюць не толькі еўрапейцы, а таксама балельшчыкі з Амерыкі, Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Блізкага Усходу.

Геаграфія аматараў спорту ўжо перавысіла паўсотні краін. Пусцілі ў продаж і новы блок білетаў на мастацкую гімнастыку, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Прычым розных цэнавых катэгорый. Чым бліжэй Гульні, тым большая цікавасць, адзначаюць арганізатары.