Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гомелі

6 июня 2019

Эстафета "Полымя міру" працягвае крочыць па краіне. Зараз агонь яркіх перамог  у Гомелі.

На гэтую гадзіну эстафета "Полымя міру" ўжо пераадолела некалькі дзясяткаў кіламетраў. Факеланосцы паспелі пабываць  у абласной дзіцячай бальніцы, а таксама на некалькіх прамысловых прадпрыемствах. У тым  ліку на  вытворчасці па выпуску камбайнаў і ў Гомельскім домабудаўнічым камбінаце.

Агонь сустракалі сотні людзей - працоўныя калектывы. У праграме таксама нафтаздабыўное прадпрыемства. А ўжо заўтра эстафету прыме Жлобін. Агонь пабывае на металургічным заводзе і ў сядзібе Козел-Паклеўскіх.