Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустракае Віцебская вобласць

24 мая 2019

"Полымя міру" працягвае падарожжа па Беларусі. Сёння агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў сустракае Віцебская вобласць. Яго маршрут пройдзе па самых знакавых месцах рэгіёна.

Урачыстая сустрэча факеланосцаў адбудзецца ў цэнтры Віцебска - на плошчы Перамогі. Пасля ўдзельнікі эстафеты пабываюць на прадпрыемствах абласнога цэнтра. Затым полымя адправіцца ў найстарэйшы горад Беларусі - Полацак і самы малады - Наваполацак. У маршруце эстафеты і адны з самых прыгожых месцаў - Браслаўскія азёры і Бярэзінскі запаведнік. Скончыцца эстафета агню ў Віцебскай вобласці - у Оршы.