Агонь II Еўрапейскіх гульняў сёння прыедзе ў Беларусь

12 мая 2019
Агонь II Еўрапейскіх гульняў, які быў запалены ў Рыме і  пабываў на Манблане, ужо сёння прыедзе ў Беларусь. Эстафета "Полымя міру"  пасля замежнага этапу працягнецца па тэрыторыі нашай краіны. Напярэдадні полымя сустракалі ў сталіцы Польшчы  Варшаве. Дарэчы, нашы заходнія суседзі прэтэндуюць на правядзенне ў сваёй краіне III Еўрапейскіх гульняў. Маштабнае мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, дзе Беларусь пакінула часцінку агню II Еўрапейскіх гульняў. Справа ў тым, што 25 мая ў гэтай краіне пройдзе маштабнае свята - алімпійскі пікнік. На ім будзе яшчэ раз прадэманстраваны сімвал галоўнага спартыўнага форуму Еўропы 2019 года. 

Нагадаем, маршрут эстафеты "Полымя міру", які стартаваў 3 мая ў сталіцы Італіі, завершыцца 21 чэрвеня ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на цэнтральнай арэне мультыспартыўнага форуму - нацыянальным стадыёне "Дынама". Агонь Еўрапейскіх гульняў пераадолеў тэрыторыю Італіі, Славеніі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Аўстрыі, Польшчы.