Агонь II Еўрапейскіх гульняў пабываў на Аршанскім ільнокамбінаце

29 мая 2019

"Полымя міру" завяршае шлях па паўночным рэгіёне Беларусі. Сёння агонь II Еўрапейскіх гульняў - у Оршы. "Полымя міру" пабывала на найбуйнейшым тэкстыльным прадпрыемстве Еўропы - Аршанскім ільнокамбінаце. Даўжыня сённяшняга маршруту факеланосцаў - дзве тысячы метраў. А ў тэкстыльшчыкаў ільнокамбіната свая арыфметыка: за гады працы тут выпусцілі столькі метраў тканіны, што хопіць абкруціць Зямлю па экватары 85 разоў! Рэкордаў тут жадаюць і нашым спартсменам.

Дакрануцца да будучага спартыўнага свята могуць усе жыхары Оршы: у гэтыя хвіліны па горадзе стартуе эстафета. Адпраўная пляцоўка - сцэна каля Калегіума езуітаў. "Полымя міру" пранясуць па вуліцы Леніна, а завершыцца шэсце каля Лядовага палаца.