Агонь Еўрапейскіх гульняў працягвае падарожжа па Гомелі

6 июня 2019
Эстафета "Полымя міру" працягвае крочыць па краіне. Зараз агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў у Гомелі. У сённяшнім маршруце - абласная дзіцячая бальніца. Храм здароўя абнавілі летась. І зараз гэта найноўшы медыцынскі комплекс. На лячэнні зараз тут 540 дзяцей. Факеланосцаў яны сустрэлі паветраным флэшмобам: выпусцілі ў неба дзясяткі шароў. Удзельнікі эстафеты таксама прайшліся па аддзяленнях, наведалі тых, хто не змог пакінуць бальнічныя палаты, і пажадалі найскарэйшай папраўкі.

"Полымя міру" сустракала і кузня легендарных беларускіх суперкамбайнаў. На адным з іх  факеланосцы нават пераадолелі частку шляху. Агонь пранеслі па цэхах прадпрыемства і па выставе ўзораў беларускага машынабудавання.