Агонь Еўрапейскіх гульняў працягвае шлях па Беларусі. "Полымя міру" ў Гродзенскай вобласці

19 мая 2019

"Полымя міру" працягвае шлях па Гродзенскай вобласці. Пасля абласнога цэнтра эстафета перамясцілася ў адну з лепшых сельскіх гаспадарак краіны СВК "Прагрэс-Верцялішкі". Сотні жыхароў на галоўнай плошчы аграгарадка сустракалі захавальнікаў агню песнямі і танцамі. Арганізатары зладзілі сапраўдны спартыўны фестываль з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, вулічнымі гульнямі і незвычайнымі спаборніцтвамі. Выхаванцы мясцовага цэнтра мастацтваў выканалі "Танец міру". А права першым пранесці агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў даручылі кіраўніку гаспадаркі, Герою Беларусі Васілю Равяку. Наступны этап эстафеты - Аўгустоўскі канал, турыстычная жамчужына Гродзенскай вобласці. Тут "Полымя міру" працягне свой шлях ужо вадою.