Адзін з этапаў Кубка свету па біятлоне 2022 года пройдзе ў Раўбічах

11 ноября 2018

Тое, чаго так доўга чакалі беларускія аматары біятлона, нарэшце адбылося. Адзін з этапаў Кубка свету 2022 года пройдзе ў Раўбічах. Такое рашэнне прыняў Міжнародны саюз біятланістаў. Што характэрна, да нас прыедуць новаспечаныя чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў. Бо беларускі этап пройдзе адразу пасля Алімпіяды ў Пекіне - з 28 лютага па 6 сакавіка.

Беларусы заслужылі права прыняць у сябе старт такога ўзроўню не толькі дзякуючы вынікам нашых спартсменаў, а ў тым ліку і дачыненнем да правядзення любых спаборніцтваў. Не апошнюю ролю ў гэтым пытанні згуляла інфраструктура. Бо Раўбічы шматлікія спецыялісты ўпэўнена называюць адным з найлепшых біятлонных комплексаў у свеце. На дадзены момант Беларусь - адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая мае права правесці этап Кубка свету па біятлоне.

Самую высокую ацэнку арганізатары атрымалі і пасля правядзення тут юніёрскага планетарнага форуму. Бо патрабаванні да гэтага старту ледзь не больш строгія, чым да этапу Кубка свету, ды і па ліку ўдзельнікаў і гонак гэты старт сярод юніёраў можа даць фору дарослым спаборніцтвам. У 2019 годзе Раўбічы прымуць і чэмпіянат Еўропы. Магчымасць чарговы раз даказаць - з выбарам месца правядзення этапу Кубка свету функцыянеры UCI сапраўды не памыліліся.